“Каліноўцы”: што стаіць за зменамі ў Палку імя Каліноўскага — эфір

Павел “Дзядзька” Шурмей

Павел “Дзядзька” Шурмей / Еўрарадыё

Днямі стала вядома пра змены ў Палку імя Кастуся Каліноўскага. Найперш гэта тычыцца кіравання. Па словах цяпер ужо былога камандзіра ПКК Паўла "Дзядзькі” Шурмея, Полк становіцца “больш сучасным і тэхналагічным ды развівае новыя напрамкі працы і канчаткова пераходзіць да калегіяльнай мадэлі кіравання, дзе ўсе ключавыя рашэнні ў падраздзяленні прымае рада камандзіраў”. Апроч таго, “каліноўцамі” заснаваны ветэранскі рух Грамадская арганізацыя “Каліноўцы”.

Што стаіць за зменамі ў Палку і ці толькі ў патрабаваннях часу і тэхналогій справа? Якая патрэба ў стварэнні ветэранскага руху і чым гэта грамадская арганізацыя будзе займацца? Якой будзе супраца з іншымі структурамі дэмсіл і ці ёсць палітычная падтрымка ініцыятывам “каліноўцаў” з боку ўладаў Украіны? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады камандзіраў Палка імя Кастуся Каліноўскага, палітычны прадстаўнік ветэранскага руху Грамадскай арганізацыі “Каліноўцы” Павел “Дзядзька” Шурмей у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.