Ад УНС да Будапешта: пры чым тут прапанаваная Трампу “вялікая здзелка” — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава

Усебеларускі народны сход, пра існаванне якога ўсе ўжо паспяхова паспелі забыцца з-за прапушчанага веснавога пасяджэння, нечакана знайшоўся — чарговае пасяджэнне Лукашэнка прызначыў на 18-19 снежня. А недзе побач прэзідэнт ЗША Дональд Трамп — на “вялікую здзелку”  з якім прадбачліва пагадзіўся Лукашэнка — ізноў паверыў Пуціну і прызначыў яму сустрэчу ў сяброўскім ім абодвум Будапешце. Прыблізна так і выглядаюць спробы вырашэння праблем з бяспекай у нашым рэгіёне. І калі не новая (ці не новая зусімі) праблема для нацыянальнай бяспекі Беларусі, то можна было і расслабіцца, але…

Што прымусіла Лукашэнку раптам прыгадаць пра УНС і ці варта чакаць, што на ім будзе абвешчаная “стратэгія адыходу ад рэпрэсій”? Ці будзе Трамп адстойваць інтарэсы Лукашэнкі перад ЕС і чаго чакаць ад яго сустрэчы з Пуціным у Будапешце? Чаму гэты этап замірэння Расіі і Украіны Трампам абыходзіцца без Лукашэнкі і якая пагроза нацыянальнай бяспецы Беларусі выявілася апошнім часам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай у 13:00. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.