Гурт Dzieciuki прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем"

Лідар гурта "Дзецюкі" Алесь Дзянісаў

Лідар гурта "Дзецюкі" Алесь Дзянісаў / fecebook.com

Гурт Dzieciuki прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Адпаведнае рашэннем 10 ліпеня прыняў МУС.  

Паводле сілавікоў, у "фармаванне" ўваходзяць: Аляксандр Дзянісаў, Уладзіслаў Бернат, Дзяніс Шматко, Цімафей Штароў, Аляксей Пудзін і Пётр Дудановіч.

“Дзяцюкі” — беларускі folk-punk калектыў з Гродна, створаны ў 2012 годзе. Музыкі вядомыя спалучэннем драйвовага панку з фальклорнымі матывамі і гістарычнымі тэмамі ў тэкстах песняў.

Гурт цяпер вядзе канцэртную дзейнасць у краінах ЕС, бо ў Беларусі сутыкнуўся з цэнзурай. Яго канцэрты неаднаразова забаранялі ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.