18-ы пакет ЕС цалкам забараняе фінансавыя аперацыі з некалькімі банкамі РБ

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

ЕС цалкам забараніў фінансавыя аперацыі з беларускімі банкамі. Але не з усімі. Абмежаванні, уведзеныя 18-м пакетам санкцый, датычацца толькі чатырох банкаў, якія ўжо былі адключаныя ад SWIFT. Пра ўсю банкаўскую сістэму гаворка не ідзе.

У паведамленіі прэс-службы ЕС напісана, што забарона "абноўленая" ("upgraded"), а абнавіць тое, чаго раней не было, нельга. Адбываецца развіццё ўжо ўведзеных супраць часткі банкаў санкцый, а не ўвядзенне новых.

Ад SWIFT цяпер адключаныя Белаграпрамбанк, "Дабрабыт", Белінвестбанк и "Банк развіцця".

Акрамя таго, пад санкцыі трапілі некалькі беларускіх заводаў ВПК і пастаўкі зброі з Беларусі, а таксама часткі тавараў. Канкрэтныя спісы з назвамі прадпрыемстваў і тавараў пакуль не апублікаваныя. Аднак ёсць неафіцыйныя звесткі, што санкцыі закранаюць аршанскі завод "Легмаш", які адзначыўся працай на расійскі ВПК.

18-ы пакет санкцый супраць Расіі і Беларусі быў прыняты 18 ліпеня. Яго поўны тэкст яшчэ не апублікаваны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.