На музыку Алега Хаменку пачалі крымінальную справу

Алег Хаменка, архіўнае фота

Алег Хаменка, архіўнае фота / Еўрарадыё

На лідара гурта "Палац", выкладчыка і радыёвядоўцу Алега Хаменку пачалі крымінальную справу. Музыку затрымалі ў чэрвені 2025 года.

Хаменку вінавацяць у супрацы з незалежным беларускім медыя, якое знаходзіцца ў спісе так званых "экстрэмісцкіх фармаванняў", паведамляюць праваабаронцы. Канкрэтны артыкул Крымінальнага кодэкса, які яму інкрымінуюць, на гэты момант невядомы.

Праваабарончая супольнасць прызнала Алега Хаменку палітвязнем. Праваабаронцы заяўляюць, што крымінальны пераслед музыкі "з’яўляецца працягам мэтанакіраванай палітыкі ўладаў па абмежаванні распаўсюду непадцэнзурнай інфармацыі ў краіне і працягам наступу на свабоду слова".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.