"Будуць плюшкі — пяройдзем да наступнага этапу". Васкрасенскі — пра палітвязняў

Праваабаронца Леанід Судаленка пагаварыў з прарасійскім дзеячам Юрыем Васкрасенскім / Скриншот видео
Афіцыйны Мінск чакае ад Захаду зняцця санкцый з калію і азоту, а таксама адкрыцця паветранай прасторы над Беларуссю. Пра гэта заявіў Юрый Васкрасенскі — прарасійскі дзеяч, які ўваходзіў у "камісію па вяртанні", — у гутарцы з праваабаронцам Леанідам Судаленкам.
Паводле прадстаўніка рэжыму Лукашэнкі, у такім выпадку "турмы апусцелі б як мінімум у два разы".
У размове з Судаленкам Васкрасенскі адказаў і на пытанне, ці варта чакаць вызвалення Віктара і Эдуарда Бабарыкі, Марыі Калеснікавай і Алеся Бяляцкага. Па яго словах, для гэтага "чакаюць крокаў" — і падкрэслівае, што менавіта ад заходніх палітыкаў, а не ад дэмакратычных сіл.
— Будуць плюшкі — пяройдзем да наступнага этапу, — агучыў умову Васкрасенскі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.