Колькі ўжо зарабілі беларускія клубы ў Лізе чэмпіёнаў і Лізе канферэнцый

"Торпедо-БелАЗ"

Поспехі на полі манетызуюцца ў грошы на рахункі / "Торпедо-БелАЗ"

Стала вядома, колькі ўжо зарабілі беларускія клубы, якія ўдзельнічаюць у Лізе чэмпіёнаў і Лізе канферэнцый. Так, "Дынама-Брэст" атрымае 325 тысяч еўра, "Нёман" і "Тарпеда-БелАЗ" атрымаюць як мінімум 525 тысяч еўра, а "Дынама-Мінск" толькі праз Лігу чэмпіёнаў заробіць ад 800 тысяч еўра ў гэтым сезоне.

Нагадаем, што брэсцкае “Дынама” пакідае Еўропу, у той час як тры клубы працягнуць выступленне ў Лізе канферэнцый. І заробяць яшчэ крыху грошай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.