У групу па аналізе адукацыі пры ўрадзе ўвайшлі чыноўнікі і дырэктары
Акрамя віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка аналізаваць адукацыю будуць Сяргей Маскевіч, Уладзімір Здановіч, Уладзімір Шымаў — агулам 36 чалавек.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка Савета міністраў Вольга Доўгая.
Доўгая: “У асноўным, у групе прадстаўнікі навукі, кіраўнікі каледжаў, школ, гімназій. Вось, напрыклад, дырэктар лідскага каледжу, рэктар Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова. Шмат кіраўнікоў устаноў адукацыі”.
Таксама ва ўрадзе просяць неабыякавых людзей звяртацца з прапановамі на электронную пошту о[email protected]. Але яна пакуль не працуе: лісты вяртаюцца назад з паведамленнем аб памылцы. Сітуацыю абяцаюць выправіць.

Фота — Fotolia