У Гродне з'явіцца новая вытворчасць мыла і мыйных сродкаў
Мыйныя сродкі / cleanco.kz
У Гродне з'явіцца новая вытворчасць мыла і мыйных сродкаў. Прадпрыемства пабудуюць на паўночным захадзе горада — там, дзе раней размяшчалася РУП "Гроднатэкстыль".
Займацца праектам будзе ТАА "Сучасная гігіена". Кампанія была зарэгістраваная ў канцы 2024 года, а на мінулым тыдні стала рэзідэнтам СЭЗ "Гродна".
На новым прадпрыемстве створаць 49 працоўных месцаў. Тут плануюць вырабляць санітарна-гігіенічную прадукцыю з інавацыйных матэрыялаў для ўнутранага рынку і для экспарту ў краіны блізкага замежжа.
Запусціць вытворчасць плануецца ў 2026 годзе.