У Гродне рабочыя Цэнтральнага рынка зладзілі крывавую разборку

Пасля 18-й гадзіны ў складскіх памяшканнях Цэнтральнага рынку чацвёра прыяцеляў наладзілі папойку . Выпіўшы, адзін з іх па тэлефоне запрасіў свайго знаёмага прыехаць для разборкі.



У прысутнасці знаёмых ініцыятар сустрэчы абвінаваціў хлопца ў крадзяжы ў яго залатога ланцужка і нанясенні цялесных пашкоджанняў. Той сваю віну не прызнаў. Пачалася бойка, падчас якой новапрыехалы хлопец сцізорыкам зрабіў некалькі ўдараў саперніку ў грудзі, пасля чаго спакойна пайшоў дадому, піша "Гродзенская праўда".



Акрываўленая ахвяра дапаўзла да кавярні, работніцы якой і выклікалі хуткую дапамогу з міліцыяй. Гэта выратавала хлопцу жыццё. А міліцыянты аператыўна вылічылі і затрымалі зламысніка. На яго пачалі крымінальную справу за замах на забойства.



Фота — virtualgrodno.by