У Гродне пяцігадовае дзіця загінула пад магільнай плітой
Пліта ўпала на малога падчас аварыі, у якой сутыкнуліся адразу тры аўтамабілі.
Здарэнне адбылося 14 кастрычніка, паведамляе прэс-служба МУС. У 20:30 “BMW-316”, спрабуючы перастроіцца з крайняй левай паласы, сутыкнуўся з “Citroen C5”. Па папярэдняй версіі, прычына сутыкнення ў тым, што кіроўца “БМВ” недакладна разлічыў хуткасць і дыстанцыю.
“Сітраен” штурханула наперад, і ён ударыў “Volkswagen Passat”. У выніку ДТЗ 5-гадовы пляменнік кіроўцы BMW, які ехаў на заднім сядзенні, быў паранены магільнай плітой, якая па інэрцыі паляцела з багажніка па салоне. Аднагадовы сын кіроўцы, які знаходзіўся на заднім сядзенні на руках у маці, з траўмамі змешчаны ў бальніцу.
Ужо вядома, што кіроўца BMW 91 раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху.


З пачатку года на дарогах Беларусі было паранена 334 дзіця. 16 дзяцей загінула.
Фота: autogrodno.by.