У Гродне на 743 вакансіі на біржы — больш за 2000 прэтэндэнтаў

У Гродне на біржы працы зарэгістравана 745 вакансій. На іх прэтэндуе амаль утрая больш чалавек. Пра гэта на tvgrodno.by паведаміла Лілія Санюкевіч, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама.

Санюкевіч: "Калі параўноўваць з сакавіком 2014 года, то сітуацыя на рынку працы больш напружаная ў нас. Іады 1160 чалавек стаялі на ўліку, а вакансій было 1695. На сённяшні дзень на 2001 беспрацоўнага заяўлена 743 вакансіі".

Паведамляецца, што на змену сітуацыі паўплывалі некалькі фактараў. Спецыялісты мяркуюць, што галоўны фактар — пагроза ўказа аб барацьбе з дармаедамі. Таму "з ценю" выйшлі сотні непрацуючых жыхароў Гродна. Яшчэ адной прычынай сталі скарачэнні на прадпрыемствах.