У Гродне грузавік знёс тралейбусную лінію
Незвычайнае ДТЗ адбылося ў Гродне: грузавік знёс тралейбусную лінію. Здарэнне, якое трапіла на відэарэгістратар, адбылося ля прадпрыемства "Гродна Азот".
Машына ехала з падняіым кузавам. Мяркуючы па ўсім, кіроўца гэтага не заўважыў.
У каментары autogrodno.by адзін з відавочцаў расказаў:
"Ён так нармальна набіраў хуткасць яшчэ да скрыжавання, было бачна, што ён хацеў паспець на зялёны сігнал. Па шчаслівай выпадковасці ў яго кірунку нікога не было. І абарваў ён усе лініі ў адно імгненне".