У Гродне грошы ў даўжнікоў "выбівалі" на могілках (відэа)
Двое мясцовых жыхароў ва ўзросце 27 і 24 гадоў стварылі таварыства з абмежавальнай адказнасцю па выдачы насельніцтву пазык пад высокія адсоткі.
Тых, хто не вяртаў грошы, прымушалі выконваць дамоўныя авязацельствы. Напрыклад, 21-гадовага жыхара Гродна, які ўзяў пазыку ў памеры 2 млн рублёў, вывозілі на могілкі, пагражалі яму забойствам, паказваючы пнеўматычны пісталет ды прымушаючы капаць магілу. Таксама яны спрабавалі аформіць на даўжніка пакупку дарагой бытавой тэхнікі ў крэдыт, забралі асабістыя дакументы.
У падобную гісторыю патрапіла і 45-гадовая жыхарка Гродна, якая пазычыла 1 мільён рублёў.
Зламыснікаў затрымала міліцыя, распачатыя крымінальныя справы па факце "прымусу да выканання дамоўных абавязацельстваў з выкарыстаннем гвалту, здзейсненага групай асобай". Устанаўліваюцца і іншыя пацярпелыя, паведамляе прэс-служба Упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.