У Гродне адбыўся “штурм Рэйхстага”
“Штурм Рэйхстага” ў Гродне / Пул 4 рэгіён
“Штурм Рэйхстага” паказалі гродзенцам 4 траўня. Падзея адбылася ў цэнтры горада, на Савецкай плошчы. У ролі Рэйхстага выступіў палац культуры тэкстыльшчыкаў, які задэкаравалі пад нямецкі будынак.
Паводле афіцыйных тг-каналаў, паглядзець на відовішча ў цэнтры горада сабралося каля дзесяці тысяч чалавек.
У гістарычнай рэканструкцыі прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек, апранутых у форму часоў Вялікай Айчыннай вайны. Яны паказалі штурм Рэйхстага і вывесілі на даху будынка сцяг перамогі. Таксама “чырвонаармейцы” прынялі капітуляцыю “фашыстаў”.
Пасля гэтага на прыступках палаца адбыўся канцэрт. Гродзенскія артысты спявалі для гледачоў песні ваенных гадоў.
“Штурм Рэйхстага” ў Гродне / Пул 4 рэгіён
“Штурм Рэйхстага” ў Гродне / Пул 4 рэгіён
“Штурм Рэйхстага” ў Гродне / “Вечерний Гродно”
“Штурм Рэйхстага” ў Гродне / “Вечерний Гродно”
“Штурм Рэйхстага” ў Гродне / “Вечерний Гродно”