"Беларусьфільм" выклаў на YouTube свой мультфільм пра Халакост

263 НОЧИ

Гэта гісторыя выжывання ў Мінску падчас нацысцкай акупацыі / Скриншот видео

Нацыянальная кінастудыя выклала ў вольны доступ анімацыйны фільм пра Халакост "263 ночы", паведамляе канал "Свяшчэнны Белавуд". Мультфільм створаны ў супрацы з Ізраілем і Расіяй, а яго сюжэт заснаваны на рэальных падзеях.

Асновай гісторыі стала рэальнае выжыванне групы з 26 яўрэяў у гады акупацыі Мінска і стварэння гета.

Рэжысёр-пастаноўшчыца — Ірына Тарасава. Тэкст чытае Арыстарх Ліванаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.