Памёр рэжысёр самай касавай беларускай кінастужкі

Валерый Рыбараў

Валерый Рыбараў / t.me/ontnews

26 чэрвеня ў Мінску пасля працяглай хваробы памёр кінарэжысёр і сцэнарыст Валерый Рыбараў, паведамляе Беларускі саюз кінематаграфістаў.

Рыбараў памёр у свой 86-ы дзень нараджэння — ён нарадзіўся 26 чэрвеня 1939 года ў расійскім Саратаве. Творца працаваў на кінастудыі "Беларусьфільм" з 1959 года — спярша асістэнтам рэжысёра, потым рэжысёрам.

Ён зняў такія фільмы як "Тонежскія бабы" (1977, дакументальны), "Жывы зрэз" (1978). У 1982 годзе Рыбараў экранізаваў раман Вячаслава Адамчыка "Чужая бацькашчына" — пра Заходнюю Беларусь.

Яго моладзевая драма "Мяне завуць Арлекіна" (1988, паводле п'есы Юрыя Шчакачыхіна) стала самым касавым беларускім фільмам за ўсю гісторыю. За 12 месяцаў пракату стужку паглядзелі амаль 42 мільёны гледачоў.

У 1992 годзе Рыбараў арганізаваў пры саюзе кінаматаграфістаў студыю "АРД фільм". Аднак усе спробы здымаць кіно ў 90-я праваліліся. Найбольшай стратай лічыцца фільм "Голас крыві брата твайго" паводле аднайменнага рамана Вячаслава Адамчыка. Гэта мусіў быць працяг "Чужой бацькаўшчыны". Як казаў рэжысёр, карціна не выйшла, бо "Беларусьфільм" не выканаў сваіх абавязацельстваў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.