У Гомелі зноў прадаюць ільготныя талончыкі
Аднак ільготы на праезд, як падумалі некаторыя пасажыры, не вярнуліся.
Пасля нядаўняга падаражэння праезду ў кіроўцаў тралейбусаў і ў шапіках ізноў сталі прадаваць пасажырам ільготныя талоны, піша "Комсомольская правда". Аднак плаціць за іх даводзіцца поўны кошт — 2700 рублёў у шапіку і 3100 у кіроўцы.
У гомельскім "Гарэлектратранспарце" кажуць, што такім чынам распрадаюць старыя запасы.
Фота — kp.by