У Гомелі забілі 31-гадовую жанчыну, але цела не знайшлі (фота)
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы 29-гадовы бабруйчанін, раней неаднаразова судзімы.
"Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 139 КК РБ (забойства). Падставай стала паведамленне ў міліцыю пра знікненне з 1 лістапада 2013 года Эпішка Таццяны Алегаўны", — цытуе паведамленне Следчага камітэта "Интерфакс-Запад".
Паколькі цела жанчыны не знайшлі, працягваецца яго пошук, высвятляюцца іншыя абставіны крымінальнай справы. Прыкметы Таццяны Эпішка: на выгляд 25-30 гадоў, рост 165-170 см, хударлявая, валасы белыя. Была апранута: цёмная кофта, сінія джынсы, на нагах — аранжавыя сланцы.