У Гомелі з-за паводкі сплыў дом
Дом стаў ахвярай паводкі / tvrgomel.by
У Гомелі з-за паводкі сплыў прыватны аднапавярховы дом, паведамляе tvrgomel.by. У яго, у прамым сэнсе, з'ехаў дах і часткова апынуўся ў вадзе. Сам дом перакуліўся на бок. Іншыя падрабязнасці здарэння, як і тое, ці знаходзіліся людзі ў будынку, пакуль невядомыя.
Сож выйшаў з берагоў і захоплівае ўсё новыя тэрыторыі ў горадзе.