У Гомелі ў дарожнай аварыі пацярпелі матацыкліст і дзве дзяўчыны (фота)
Адна з дзяўчат знаходзіцца ў лякарні ў цяжкім стане і перанесла некалькі аперацый.
Сур’ёзная аварыя з удзелам аўтамабіля “Субару”, матацыкла “Хонда” і дзвюх дзяўчат-пешаходаў адбылася ўвечары 11 сакавіка на вуліцы Агарэнка ў Гомелі. Кіроўца легкавіка выязджаў з двара і сутыкнуўся з матацыклістам, які імчаўся па галоўнай дарозе. Матацыкл адкінула ў правы бок, і матацыкліст зваліўся з яго на дарогу, а сама машына працягвала адвольна рухацца. Матацыкл выехаў на тратуар, збіў там дзвюх дзяўчат-пешаходаў і рушыў далей. Затым ён ударыўся аб металічную агароджу і трапіў у двор прыватнага дома, дзе нарэшце спыніўся.
Дзяўчаты-пешаходы і матацыкліст трапілі ў лякарню, адна з дзяўчат мае сур’ёзныя траўмы і перанесла некалькі аперацыяў, перадае kp.by са спасылкай на прэс-службу Гомельскай абласной ДАІ.
