У Гомелі студэнтку размеркавалі ў архіў, а яна хоча пераразмеркавацца ў "органы"
Анастасія Арцем'ева / newsgomel.by
Студэнтку чацвёртага курса факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Гомельскага дзяржуніверсітэта імя Скарыны Анастасію Арцем'еву размеркавалі ў дзяржаўны архіў Гомельскай вобласці, а яна хоча пераразмеркавацца ў сілавую структуру. Паводле слоў дзяўчыны, "праца архівіста патрабуе значных намаганняў". У сілавікоў, як вядома, усё інакш.
"Я разглядаю варыянт пераразмеркавання ў органы, паколькі служба ў міліцыі дае магчымасць выхаду на пенсію ў 48 гадоў, а таксама дадатковыя выплаты, дапамогу з жыллём, — цытуе словы студэнткі newsgomel.by. — Акрамя таго, ёсць перспектывы кар'ернага росту і магчымасць дапамагаць людзям".
Гомельскія міліцыянты праводзяць сустрэчы з студэнтамі, на якіх запрашаюць іх на службу ў міліцыю.