У Гомелі перакулілася маршрутка з людзьмі
На шчасце, абышлося без пацярпелых.
Маршрутка перакулілася пры сутыкненні з легкавым аўтамабілем "Фольксваген". Як паведамляе БЕЛТА, аварыя адбылася ўвечары 28 жніўня на скрыжаванні вуліц Багдана Хмяльніцкага і Палескай. Ад удару маршрутка, у якой знаходзіліся 7 чалавек, перакулілася.
Акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння і яго прычына высвятляюцца.

Фота — odsgomel.org