У Гомелі паказалі рэканструкцыю аднаго з баёў 1943 года
"Рэканструкцыя генацыду" / t.me/gomel_region_gov/
У Гомелі ў аўторак адзначылі чарговыя ўгодкі вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (савецкія войскі вызвалілі горад 26 лістапада 1943-га). Прайшлі мітынг, вайсковы парад з удзелам рэканструктараў. Адбылася і рэканструкцыя аднаго з баёў 1943-га. Яе аўтары паказалі і "генацыд".
Рэканструкцыя адбывалася побач з музеем горада Гомеля. Менавіта з гэтага раёна пачыналася вызваленне абласнога цэнтра.