У Гомелі Міхаіла Лапунова арыштавалі шосты раз запар
 
  Міхаіл Лапуноў / vk.com/gomeltoday
У Гомелі палітвязня Міхаіла Лапунова арыштавалі шосты раз запар. Яго зноў абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", паведамляюць праваабаронцы.
23 кастрычніка мужчыну асудзілі ў судзе Цэнтральнага раёна Гомеля. Гэтым разам яго справу рязглядала суддзя Таццяна Волкава. Вынік суда пакуль невядомы, але на волю Лапуноў не выйшаў.
Міхаіла Лапунова затрымалі 8 жніўня і з таго часу бесперапынна ён знаходзіцца за кратамі.
Сын Лапунова — палітвязень Мікіта Залатароў — адзін з наймалодшых затрыманых у выніку пратэстаў 2020 года. Агульны тэрмін пакарання для яго склаў 4 гады і 6 месяцаў выхаваўчай калоніі.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
