У глабальным рэйтынгу кібербяспекі Беларусь апынулася на 69-м месцы
У рэйтынгу Global Cybersecurity Index 2018, які склалі эксперты Міжнароднага саюза электрасувязі, Беларусь заняла 69-е месца сярод усіх краін, піша TUT.by.
Беларусь стала ў рэйтынгу пятай сярод краін СНД. Вышэй за нашу краіну ў спісе размясціліся Азербайджан, Узбекістан, Казахстан і Расія. Ніжэй — Арменія, Таджыкістан, Кіргізстан і Туркменістан.
Сярод нашых суседзяў Расія займае 26-е месца, Украіна — 54-е месцы, Польшча — 29-е, Латвія — 44-е, Літва — 4-е. Першыя месцы займаюць Вялікабрытанія, ЗША і Францыя.