У Гамбургу пенсіянер на Mercedes заехаў у гандлёвы цэнтр (фота)

У Гамбургу пенсіянер на Mercedes заехаў у гандлёвы цэнтр (фота)

У Гамбургу пенсіянер на Mercedes заехаў у гандлёвы цэнтр, інфармуе сайт bild.de. Верагодна, ён страціў кантроль над аўтамабілем, які пратараніў шкляныя дзверы будынка, праехаў аддзел сумак і ледзь не ўпаў на ніжні паверх (калі б гэта здарылася, былі б ахвяры). Падчас здарэння амаль дзясятак чалавек атрымалі пашкоджанні і звярнуліся па дапамогу да медыкаў.