У Францыі ў 40 гадоў памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун
Яўгенія Драгун / Instagram
У Францыі ў 40 гадоў памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Блізкія кажуць, што смерць маладой жанчыны здарылася ў Ніцы каля двух дзён таму з-за спынення сэрца, піша reform.news.
Драгун займалася дэкорам вяселляў, святаў, урачыстасцяў. Працавала з вядомымі фатографамі. Яна ўдзельнічала ў шматлікіх праектах, заўважных у беларускай і замежнай індустрыі моды і прыгажосці.