У фінале беларускай хакейнай экстралігі згуляюць "Юнацтва" і "Віцебск"
Хакеісты "Віцебска" / vk.com/hcvitebsk
У фінале беларускай хакейнай экстралігі згуляюць "Юнацтва" і "Віцебск". Іх першы паядынак пройдзе 9 красавіка на "Чыжоўка-Арэне", наступныя гульні — 11, 13 і 15 красавіка.
"Віцебск" упершыню ў гісторыі трапіў у фінал. Паўфінальную серыю ў "Гомеля" ўдалося выйграць з лікам 4:3. "Юнацтва" выйграла ў "Лакаматыва" — 4:0.