У фінал Паралімпіяды выйшаў беларускі плывец Ігар Бокій
Ігар Бокій / vbobruisk.by
Беларускі плывец Ігар Бокій выйшаў у фінал Паралімпіяды.
29 жніўня ў папярэдніх заплывах на 100 метраў батэрфляем у класе S13 ён паказаў найлепшы вынік — 54,23 секунды.
Змагацца за медаль паралімпіец будзе сёння ж увечары.