Беларусь на Паралімпіядзе прадставяць 8 спартсменаў
Паралімпіяда стартуе ў Парыжы 28-га жніўня / Reuters
Беларусь на Паралімпіядзе прадставіць 8 спартсменаў. Гэта плыўцы Ігар Бокій, Дзмітрый Салей, Максім Вашкевіч, Яўген Кавалёнак, Ягор Шчалканаў і Анастасія Зудзілава, у кіданні кап'я — Лізавета Дабравольская, у кіданні клаба — Уладзіслаў Грыб. Пра гэта паведамляе "Спутнік" са спасылкай на намесніка дырэктара РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Аляксандра Флярко.
Беларусы выступяць у нейтральным статусе.
Паралімпіяда стартуе ў Парыжы 28-га жніўня.