Плывец Ігар Бокій заваяваў на Паралімпіядзе другі залаты медаль
Ігар Бокій / НАК Беларусі
Другі залаты медаль на Паралімпіядзе ў Парыжы заваяваў беларускі плывец Ігар Бокій.
Ён стаў першым у заплыве 100 метраў на спіне ў класе S13, паказаўшы вынік 56,60 секунды.
Гэта 18-е золата Паралімпіяды ў беларускага плыўца.
Як расказвала Еўрарадыё, 29 жніўня Бокій перамог на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем.