У Фаніпалі прапануюць з'есці гранату, пісталет і танк, якія прывезлі з Расіі

Салодкая граната

Салодкая граната / t.me/fanipolby/

У Фаніпалі ў Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці прапануюць з'есці гранату, пісталет і нават танк. У адной з мясцовых крамаў пачалі прадаваць такія "салодкія прэзенты" пад назвай "Ваенны арсенал". Вырабленыя яны на хутары ў Краснадарскім краі Расіі.

Гандляры мяркуюць, што гранаты і пісталеты раскупяць да Дня абароны Айчыны.

У Фаніпалі прапануюць з'есці гранату, пісталет і танк, якія прывезлі з Расіі
У Фаніпалі прапануюць з'есці гранату, пісталет і танк, якія прывезлі з Расіі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.