У Дзярждуме прапанавалі адсылаць санкцыйныя прадукты на Данбас
Дэпутат расійскай Дзярждумы ад “Справядлівай Расіі” адаслаў ліст з такой прапановай міністру сельскай гаспадаркі Расіі.
Дэпутат расійскай Дзярждумы Андрэй Крутаў ад “Справядлівай Расіі” прапанаваў ўраду не знішчаць прадукты, якія трапілі пад эмбарга, а адсылаць іх у Данбас. Ён накіраваў ліст з такой прапановай міністру сельскай гаспадаркі Аляксандру Ткачову.
У звароце парламентары адзначае, што невялікія населеныя пункты на паўднёвым усходзе Украіны пакутуюць ад недахопу харчавання праз блакаду, якую зладзіў Кіеў. У сувязі з гэтым Крутаў прапануе не “пускаць пад бульдозер” забароненыя да ўвозу ў Расію прадукты, а накіраваць іх у Данбас ў якасці гуманітарнай дапамогі, паведамляе LENTA.RU.
Правілы знішчэння санкцыйных прадуктаў былі зацверджаны расійскім урадам 31 ліпеня. Тавары павінны адбірацца і знішчацца адразу пасля выяўлення, рашэнне аб гэтым прымаюць упаўнаважаныя асобы Федэральнай мытнай службы, Рассельгаснагляду або Расспажыўнагляду.
Утылізацыя санкцыйных прадуктаў пачнецца з 6 жніўня гэтага года згодна з указам, які падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Нагадаем, што прадуктовае эмбарга з чэрвеня гэтага года працягнута да 5 жніўня 2016 ўключна. Пад забарону на імпарт трапіў шэраг харчовых тавараў, у першую чаргу мясныя, рыбныя і малочныя прадукты, з краін Еўрасаюза, ЗША, Канады, Аўстраліі і Нарвегіі.
Расійскія ўлады будуць знішчаць санкцыйныя прадукты па ўсёй краіне
Фота: misanec.ru