У дзіцячым летніку "Шыннік" — рэспіраторная інфекцыя
У дзіцячым летніку "Шыннік" (Бабруйск) выяўленыя выпадкі рэспіраторнай інфекцыі ў дзяцей, паведамляе прэс-служба Мінздароўя.
Спецыялісты санітарна-эпідэміялагічнай службы Магілёўскай вобласці праводзяць эпідэміялагічнае расследаванне. Ідзе лабараторнае даследаванне. У мінздароўя падкрэсліваюць, што верагоднасць Covid-19 ужо выключаная.
Сітуацыя знаходзіцца на кантролі ў Галоўным упраўленні па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама і Міністэрства аховы здароўя.