У двайной аварыі на МКАД пашкоджаныя сем аўтамабіляў (фота)
Здарэнне адбылося ўвечары ў нядзелю на кальцавой дарогі ў раёне развязкі з вуліцай Чыжэўскіх.
Удзельнікі ДТЗ распавялі, што з месца здарэння вывезлі жанчыну з дзіцем, але яны пацярпелі нямоцна, адзначае auto.onliner.by.
Па словах удзельнікаў ДТЗ, усё пачалося з невялікай аварыі. У сярэднім шэрагу сутыкнуліся два аўтамабілі. У Fiat, у якога была ўключана "аварыйка", урэзаўся BMW, які чатыры разы перакуліўся і з'ехаў у кювет.
Менавіта гэта здарэнне справакавала яшчэ адно сутыкненне, у выніку якога былі пашкоджаныя яшчэ некалькі машын. Відавочцы кажуць, што машыны былі раскіданыя па ўсіх палосах і ў кювеце. Затор на кальцавой стаяў ад самай Лошыцы.


Фота — auto.onliner.by