У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ абыграў жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ"

У чэмпіянаце Беларусі БАТЭ абыграў жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ"

20 верасня адбыліся тры матчы 20-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Барысаўскі БАТЭ, які трымае першае месца ў турніры, дома адолеў жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" — 1:0.

Бабруйская "Белшына" апынулася мацнейшай за салігорскі "Шахцёр" — 3:1, а "Гомель" прайграў мікашэвіцкаму "Граніту" — 1:2.

21 верасня, у заключны дзень 20-га тура, пройдуць матчы паміж мінскім "Дынама" і "Віцебскам", а таксама паміж "Нёманам" і "Мінскам".

Становішча камандаў у турнірнай табліцы: БАТЭ — 49 ачкоў (20 гульняў; розніца мячоў 32-7), "Дынама" Мн — 38 (19; 25-09), "Мінск" — 36 (19; 24-14), "Шахцёр" — 34 (20; 33-17), "Белшына" — 32 (20; 30-17), "Граніт" — 32 (20; 21-25), "Тарпеда-БелАЗ" — 28 (20; 21-22 ), "Нафтан" — 25 (20; 20-21), "Дынама" Бр — 24 (20; 19-27), "Славія" — 20 (20; 25-33), "Нёман" — 18 (19; 12-27), "Слуцк" — 17 (20; 16-23), "Гомель" — 15 (20; 14-28), "Віцебск" — 13 (19; 16-38).

Фота: fcbate.by