У Чэхіі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі, ёсць загінулыя
У Чэхіі сутыкнуліся пасажырскія цягнікі, ёсць двое загінулых, а таксама паўсотні пацярпелых (некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане). Як паведамляе denik.cz, здарэнне адбылося паміж станцыямі Дамажліцэ і Бліжэаў. Паліцыя не выключае, што машыніст аднаго з цягнікоў праігнараваў чырвонае святло, што і прывяло да аварыі.
На месцы здарэння / denik.cz