У чацвер на паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +30

У бліжэйшыя суткі, 17 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная хмарнасць. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўднёвы 5-10 метраў за секунду, удзень парывамі да 14 метраў за секунду.
Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў вышэй за нуль. Удзень будзе 22-28 градусаў цяпла, а на паўднёвым захадзе паветра месцамі прагрэецца да +30, перадае БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Фота з архіву