У цэнтры Мінска неадэкватны мужчына кідаўся на аўтобус і аўто (фота, відэа)
Мінчук бегаў па праезнай частцы на вуліцы Маскоўскай.
Незвычайнае здарэнне адбылося ў цэнтры Мінска ўвечары 13 ліпеня. Каля 18.40 на вуліцы Маскоўскай мужчына кінуўся пад аўтобус на праезную частку дарогі. Ён проста лёг пад колы транспарту. Потым ён зладзіў бойку, накінуўся на аўтамабіль "Вольва" і адламаў на ім "дворнікі".
Відавочцы выклікалі ДАІ. Супрацоўнікі ДАІ прыехалі, калі неадэкватнага мужчыну ўжо затрымалі ахоўнікі мясцовай арганізацыі: на яго начапілі кайданкі і павалілі на асфальт. Паведамляецца, што для затрымання мужчыны спатрэбіліся намаганні пяці чалавек. Па словах старшага інспектара ДАІ Кастрычніцкага раёна Вікторыі Царук, ад затрыманага мужчыны пахла алкаголем. Яго даставілі ў аддзяленне міліцыі, дзе на яго склалі пратакол.
Кіроўца "Вольва" ў каментары onliner.by зазначыў, што міліцыянты збіраліся кваліфікаваць здарэнне як хуліганства. Акрамя адарванага "дворніка" і рамкі дзяржнумароў, на машыне засталіся дзве ўвагнутасці на капоце, дадаў кіроўца.
Фота — onliner.by