У цэнтры Мінска праваліўся асфальт (фота)
Надзвычайнае здарэнне адбылося на вуліцы Магілёўскай а 6-й гадзіне раніцы.
Правал асфальту, падмытага вадой, стаў прычынай спынення руху ўсіх відаў транспарту на частцы вуліцы Магілёўскай, паведамляе interfax.by.
Па звестках ДАІ, на месцы здарэння ўтварылася вялікая яма. Цяпер на месцы здарэння вядуцца дарожныя працы.
Аўтамабілі пускаюць у аб'езд — па вуліцах Жукоўскага, Чкалава, Талстога. Інфармацыі наконт прыблізнага часу заканчэння дарожных работ пакуль няма.
Фота — auto.onliner.by