У цэнтры Мінска кіроўца Citroen, які трапіў у ДТЗ, сканаў за рулём (фота)

Медыкі не выключаюць, што мужчына мог памерці яшчэ да сутыкнення, паведамляе onliner.by са спасылкай на прэс-службу мінскай ДАІ.



Аварыя адбылася на плошчы Незалежнасці, каля будынка Мінгарвыканкама, а 4-й гадзіне дня. Як растлумачыў адзін з відавочцаў, у другой паласе стаяў транспарт, у які ўрэзаўся Citroen. 65-гадовы кіроўца быў непрытомны. Яму выклікалі "хуткую", але медыкі канстатавалі смерць.



У выніку чаго наступіла смерць, стане зразумела пасля экспертызы.



Фота — auto.onliner.by