У цэнтры Гродна знайшлі мёртвага хлопца (відэа)
Цяпер Следчы камітэт высвятляе прычыны смерці юнака.
Труп знайшоў у панядзелак у паркавай зоне Гродна ў месцы ўпадзення ракі Юрысдыка ў Гараднічанку мясцовы школьнік. На целе маладога мужчыны не было бачных слядоў гвалту. У кішэнях вопраткі праваахоўнікі знайшлі 50 тысяч рублёў і акумулятар для мабільніка.
Эксперты ўсталявалі, што загінулы быў 19-гадовым жыхаром Гродзенскага раёна. Як адзначае БЕЛТА, 3 дні таму хлопец сышоў з дому і быў абвешчаны ў вышук.
Фота — s13.ru