У Быхаве з'явілася электрычнасць
У Быхаве з'явілася электрычнасць, паведамляюць ратавальнікі са спасылкай на энергетыкаў. Аднаўленчыя працы працягваліся ў другой палове дня.
У пятніцу стала вядома, што Быхаўскі раён Магілёўскай вобласці цалкам застаўся без электрычнасці. Моцным ветрам там былі пашкоджаны тры электрычныя лініі. Установы аховы здароўя атрымлівалі электраэнергію з рэзервовых крыніц.
vk.com/belenergo1