У Бярозаўскім раёне ў аўтааварыі пацярпеў 3-гадовы хлопчык

У Бярозаўскім раёне ў аўтааварыі пацярпеў 3-гадовы хлопчык

У Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці каля вёскі Вайцешын сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі Volkswagen. Як інфармуе сайт onliner.by, 35-гадовая жыхарка вёскі Спорава, якая кіравала Volkswagen Jetta, выязджала з палявой дарогі на галоўную і не прапусціла Volkswagen Golf. За рулём апошняга быў 27-гадовы жыхар Бярозы. Пазней высветлілася, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення.

Жанчына была прышпіленая рамянём бяспекі, яна атрымала траўмы, страсенне мозгу. У 3-гадовага хлопчыка, які ехаў з ёй і знаходзіўся на заднім сядзенні без дзіцячага крэсла, закрыты пералом нагі. Яго шпіталізавалі. У бальніцы апынуўся і кіроўца Volkswagen Golf, у яго некалькі пераломаў, траўмы. Пацярпеў і 38-гадовы пасажыр.

Сёння раніцай у Любанскім раёне Мінскай вобласці вадзіцель Seat Toledo не саўладаў з кіраваннем. У выніку, легкавік з'ехаў з аўтадарогі і перакуліўся. Кіроўца загінуў. Пасажыр, які ехаў разам з ім, не пацярпеў.

Фота: ДАІ, МНС

У Бярозаўскім раёне ў аўтааварыі пацярпеў 3-гадовы хлопчык
У Бярозаўскім раёне ў аўтааварыі пацярпеў 3-гадовы хлопчык