У Брытаніі баявую падрыхтоўку пройдуць дзясяткі тысяч украінскіх вайскоўцаў

У Брытаніі баявую падрыхтоўку пройдуць дзясяткі тысяч украінскіх вайскоўцаў

Брытанія значна пашырыць праграму баявой падрыхтоўкі ўкраінскіх вайскоўцаў, паведамляе тэлеканал Sky News. Дагэтуль гэта былі тры тыдні, далей іх працягнуць да пяці тыдняў.

З чэрвеня 2022-га навучанне на ваенных базах у Брытаніі ўжо прайшлі каля 4700 украінскіх вайскоўцаў. Плануецца, што падрыхтоўку там пройдуць дзясяткі тысяч украінцаў, якія пасля вернуцца на радзіму, каб змагацца з расійскімі акупантамі.

Міністр абароны Брытаніі Бен Уолес лічыць, што пашырэнне курса дазволіць лепш падрыхтаваць украінскіх вайскоўцаў да баявых дзеянняў. Ён будзе ўключаць новыя віды падрыхтоўкі. Асноўны курс базуецца на падрыхтоўцы пяхоты. Яны вучацца валодаць зброй, маскіравацца, патруляваць, аказваць першую меддапамогу на полі бою. Дадаткова ўкраінцаў навучаць вайне ў гарадскіх умовах, аперацыям на транспартных сродках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.