У брэсцкім аўтапарку звольнілі начальства і кіроўцу, які пісаў Лукашэнку
Брэсцкі аўтобус / b-g.by
У брэсцкім аўтапарку звольнілі дырэктара, яго намесніка і кіроўцу, які пісаў зварот да Лукашэнкі, паведамляе "Белсат"
Кіроўца Міхаіл Сідарэнка расказваў аб праблемах аўтапарку. Ён запісаў зварот да Лукашэнкі, у якім прасіў звярнуць увагу на ўмовы працы і заробкі. Таксама мужчына сказаў, што знос аўтобусаў прадпрыемства складае 70%.
Пасля гэтага звольнілі дырэктара КУП "Брэсцкі грамадскі транспарт" Ігара Царука, яго намесніка Паўла Забаўскага і самога кіроўцу.
дарэчы, Міхаіл Сідарэнка вядомы ў Брэсце пад нікам "Барадач". Ён здымае кароткія відэа, дзе расказвае аб праблемах аўтапарку. Акрамя таго, мужчына перадаваў інфармацыю праўладнаму блогеру Аляксею Голікаву.