У Брэсце з'явяцца канструкцыі для астуджэння прахожых
У Брэсце з'явяцца канструкцыі для астуджэння прахожых. Пра гэта ў Tеlegram паведаміў старшыня гарвыканкама Аляксандр Рагачук. Ён піша, што падобныя канструкцыі ўжо з'явіліся ва ўкраінскіх гарадах. Рагачук даў указанне гарадскім камунальным службам вырабіць іх для Брэста: па дзве плануецца ўсталяваць на Савецкай і Набярэжнай. Канструкцыя даволі простая: у драўлянай рамцы распыляецца халодная вада.
"Нягледзячы на адносны спад гарачага надвор'я... ўпэўнены, што яны арганічна ўпішуцца ў гарадское асяроддзе і будуць запатрабаваныя берасцейцамі (папярэдні прагноз надвор'я абяцае гарачы жнівень)", — піша старшыня гарвыканкама.