У Брэсце затрымалі п'яную аўтамабілістку з 5-гадовым дзіцем

Як паведамляе БелаПАН, 34-гадовую жыхарку Камянца на "ДЭУ" спынілі ў 23.50 на вуліцы Лейтэнанта Рабцава. Стан кіроўца выклікаў падазрэнне ў супрацоўнікаў ДАІ. Медагляд выявіў, што канцэнтрацыя алкаголю ў парах выдыханага аўтамабілісткай паветра складае 1,4 праміле. 

Па словах жанчыны, яна была з дзіцем у Брэсце ў сяброў. Там выпіла спіртное і села за руль, каб ехаць дадому. 

На аўтамабілістку склалі адміністрацыйны пратакол. Выявілася, што 12 ліпеня 2013 года яе таксама затрымалі за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.