Чарга з аўто на выезд з Беларусі пабіла новы рэкорд

Сітуацыя на мяжы, фота ілюстрацыйнае / unsplash
Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу сёння паставіла новы рэкорд. Раніцай, 19 жніўня, у ёй стаялі 4650 аўтамабіляў. Таксама ў чарзе стаяць 140 аўтобусаў, паведамляюць у Дзяржпамежкамітэце.
За мінулую гадзіну на кантроль мытнікаў было накіравана 13 машын, за суткі прайсці мяжу здолелі 434 аўто, вынікае з дадзеных Белтаможсервіса.
Чалавек, які зараз стаіць у чарзе першым, зарэгістраваўся ў ёй 11 жніўня — то бок, больш за тыдзень таму.
Нагадаем, што ў пункце пропуску "Брэст" дзейнічае сістэма электроннай чаргі. Гэта значыць, вам не трэба сядзець у аўто цэлы тыдзень. Вы павінны прыехаць на мяжу і зарэгістравацца ў сістэме. Пасля гэтага можна вярнуцца дадому і сачыць за сітуацыяй дыстанцыйна. Гэта зручна для брэстчан, але не вельмі зручна для тых, хто вымушаны ехаць для рэгістрацыі ў сістэме электроннай чаргі з іншых рэгіёнаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.